Падарыла жонка мне цёплыя шкарпэткі,
Пену для галення і адэкалон,
А яшчэ сямейныя трусы
Ой ды і ў кветкі, кажа
-Надзявай хутчэй, мой ты Апалон.
23 лютага
Мой падарунак-ты распранутая
А 8 сакавiка
Распранаюць бабы мужыка
Банкаўскую картку мая папрасіла,
Лепшы падаруначак, кажа, гэта я.
I на маё свята яна нам купіла
Новую сукенку і футру з сабаля.
А перадала цёшча ў падарунак тапкі,
Кружку з Казерогам і нейкі там ласьён.
Ад такой увагі я ледзьве не заплакаў,
Нават не звяртаючы, што я Скарпіён.